вторник, 10 апреля 2012 г.
Нібыта тысяча пылінак
Нібыта тысяча пылінак
Імжыць завея за акном.
Закуты ў снег стаіць прыпынак,
Машын чароды слізгаюць радком.
Стаю, чакаю на прыпынку.
Цябе, у думках час прынёс.
Мароз кусае, не дае супынку,
Хапае шчокі, рукі, нос.
Успамінаю вечары, што разам,
Праводзім мы з табой удваіх.
І сэрца сагравае жарам,
Пяшчота подыхаў тваіх.
Не заўважаю больш завеі,
Мароз раптоўна дзесці знік.
Мяне аб родных думкі грэлі,
А больш той вобраз, што ў думках узнік.
понедельник, 9 апреля 2012 г.
Аб ёй...
Я міжволі звяртаю ўвагу,
Ад кахання згубіў раўнавагу.
Добра гэта, ці дрэнна? –
Разважаю ў сабе задуменна.
Меркаванні мае, што няблага,
Бо ў сэрцы ад полымя смага.
Яно б’ецца хутчэй чым звычайна,
А ў душы, цеплыня ўсталявалася дбайна.
Твая ўсмешка і погляд лагодны
Усхвалявалі мой розум халодны.
Гэткі позірк, нібыта жаданне,
Усёй істоты, душы, хваляванне.
среда, 4 апреля 2012 г.
Гумарэска
Пра *****
Разломаны ложак, падручнікаў куча,
Заўважылі пэўна: вось гэта падуча!
Далёка ж ад справы на сам рэч,
То мой каляжанін сышоў прэч.
Разломаны ложак, падручнікаў куча,
Заўважылі пэўна: вось гэта падуча!
Далёка ж ад справы на сам рэч,
То мой каляжанін сышоў прэч.
вторник, 3 апреля 2012 г.
Зазірнуць наперад
Красавік пачынаецца няблага: завеі, дажджы, то тут то там сонца выглядае. Вось і мароз не заставіў сябе доўга чакаць. Але гэта ўсё капрызы надвор’я.
Ёсць і яшчэ “лепшыя” навіны – хуткія дзяржіспыты ўжо вось-вось наступяць на пяты. Толькі гэта інфармацыя нейкая так сабе, хочацца ўжо пазітыву якога-небудь нарэшце… Толькі дзе ж яго возьмеш, ні працы, ні фінансаў, ні добрага сонечнага надвор’я, каб хоць душа парадавалася.
суббота, 10 марта 2012 г.
Няхай шкло мяне падманіць
Кожны з нас у сваіх адносінах да акаляючага свету бачыць блізкасць да ўнутранага “я” праз адлюстраванне пэўнай з’явы прыроды альбо пары году. Тое, што кранае асобу і дазваляе пачуваць сябе ў душэўным і фізічным спакоі ці простай сцішанасці. Такое прадчуванне дапамагае крануць самыя светлыя і патаемныя думкі. Калі адзінота, спакой і цемра не выклікаюць негатыўнага эфекту, а дапамагаюць паглыбіцца, знайсці сябе.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.
вторник, 28 февраля 2012 г.
Гумарэска
“Возера”
На возеры ціхенька ў гушчы сяджу,
На поплаў, што з вуды, гадзіну гляджу.
На месцы я першы прыйшоў у цішы,
На крупы таўкае то мабыць ляшчы.
І вось тры гадзіны ўзіраю няспынна,
І гэтыя ж столькі цягаюць гасцінна.
І здалася б добра, усеўся няблага,
І люду няма, недалёка карага.
Ды сталі паціху сумненні з’яўляцца,
Ды колькі ж то можна ляшчам заляцацца.
Ды неяк ні рыбы няма ні зяліны,
Ды пэўна рыбак сярод дрэў я адзіны.
Тут хутка ўжо скончыцца крупаў прыпас,
Тут трэба, каб торба была як каўбас.
Тут бачу раптоўна якоесці дзіва,
Тут поплаў узяўся да нізу рупліва.
У справе такой не патрэбна спяшацца,
У дадзены момант усё можа стацца.
У напрузе такой і няспынным змаганні,
У торбу рапуху кладу ў пазаранні.
Невытрымаў, плюнуў на вуду і лоўлю –
Не-е тут насяджу я не рыбу, а горбу.
Не вывудзіць з’есці здаецца мне рэдка.
І раптам гляджу на зваротным баку,
І трапіла ж выйсці сюды дураку!
І як не заўважыўся надпіс тады –
“Абходзце балота, тут грузка сябры!” понедельник, 13 февраля 2012 г.
Гумарэска
Доўгачаканыя
Чакалі мы доўга зімы – дачакаліся.
Спачатку па лужах ды гразі слізгаліся.
Хадзілі на вуліцы, што па балоце,
То ў левым то ў правым намочаным боце.
Не ведалі людзі дзе зніклі сумёты,
Гадалі, мо заўтра пасыпле захвоты.
І тыдзень глядзелі ў неба і два,
Ды бачна на полі адна збажына.
І неяк `ужо звыкліся ўсе з пацяпленнем,
Надвор’я глабальнага хітраспляценнем.
Вось толькі аб гэтым зіма не забылася
І неяк з усходу, на лыжах, з’явілся.
Спачатку крупы наваліла дай бог,
Што я да каліткі рашчысціць не мог.
Пасля за платы пачало замятаць,
А ў полі то ўвогуле – легчы ды спаць.
Здаецца, нічога, хапае ўсім працы
То з ранку то ў вечаты вымесці пляцы.
Аднак дагукаліся мы, дачакаліся –
З суседзяў на санках марозы дабраліся.
Там моцы ды жвавасці пэўна набраліся,
Пасля за Палессе з ахвотаю ўзяліся.
Не тыдзень не два па лясах шыбаваліся,
На месяц, як меншае, бачна засталіся.
Спачатку, у студзені, былі мы рады,
Што ўнялі гасподары нашай парады.
Пазней зразумелі, што шмат папрасілі
Бо дровы збярэмак да печы насілі.
А ў лютым ды ўвогуле сталі здзіўляцца,
На гэтых блазнотных цяпла не набрацца.
Марозы ўсёроўна спраўляюць гулянку.
Залазяць нахабна пад футры і коўдру,
Што нават каты не паказваюць морду.
Хапіла нам гэткіх свавольных гасцей,
Папросім шаноўных збірацца хутчэй.
воскресенье, 12 февраля 2012 г.
Споведзь
Баліць галава ды і думкі ў тумане.
Жыву гэты тыдзень нібыта ў змане.
Няхочацца рукі да працы ўздымаць,
Што гэта за стома, не здольны паняць.
Душа ўсё імкнецца да новых адкрыццяў,
А цела нібыта пражыла сто жыццяў.
Аморфна, як ходзікі, соўкаюць думкі,
Трапляюць у далеч: у будзёныя клункі.
Хачу разабрацца ў самім я сабе,
А час нагадаў: “ ты ў шпаркай хадзе”,
Што поўныя кіпеню жылы твае,
Навошта капацца да часу ў брудзе.
Лепш думкі будзёныя, светлыя несці,
Бо трэба падумаць на заўтра што з’есці.
Ізноў я звярнуўся на кругі свая,
Такой пэўна бацыцца споведь мая.
Наша жыццё
Ці сорам ці нізасць, не зразумею,
Ад простых пытанняў яе чырванею.
Быць можа - такая мая асаблівасць,
Хлапчоўская скупая негаманлівасць.
То толькі ў руху пакажа быццё,
Хто болей прыземлена бачыў жыццё.
З табою складана размову мне весці,
А што, калі час усё паставіцт на месцы.
І бойкая, шпаркая думка твая
Прароцкаю стане не з пакваля.
Тады не кідацьмеш ты слова на вецер,
А ўзварана будзеш складаць у суквецці.
Такое звычайнае наша жыццё.
Ні што не канае ў забыццё.
четверг, 26 января 2012 г.
Наша лаянка
Калі весці нейкую гутарку-развагу пра нашу мову, то можна падняць і наступнае - на мой погляд - цікавае пытанне. Мы з вамі болей за ўсё выкарыстоўваем у сваёй гаворцы літаратурныя словы і гэта для нас нармальна. Аднак існуе думка, што наша беларуская мова збедненая. І многія лічаць, што весці на ёй паўнавартасную гаворку цяжка, а тым больш выкарыстоўваючы яе ў хатніх, бытавых умовах.
Так, мова наша перажывае не самы вялікі ўздым, але, калі паразважаць, можа гэта і не так. На гэтую думку мяне наштурхнула кніга Марыі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст”.
Так, мова наша перажывае не самы вялікі ўздым, але, калі паразважаць, можа гэта і не так. На гэтую думку мяне наштурхнула кніга Марыі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст”.
четверг, 19 января 2012 г.
Кірыла
Між дзідаў вайсковых і велічных гоняў
Паўстаў у прыгажосці і квецені мрояў,
На беразе Прыпяці, хуткай і гонкай,
Раскідзісты Тураў, бы плямістай гронкай.
Тут князем вядомым гадоў ужо колькі
Пасаджаны Тур з іменем звонкім.
Не ведае люд той ні гора, ні спрэчак,
У храме на замчышчы дзённа ад свечак.
Казанні і словы, прамовы святыя
Гучаць між людзей, як званы залатыя.
Іх творыць нястомна і дзенна, і ночна
Аскезнік-святар – прапаведнік завочна.
Зачынены ў келіі, па-над зямлёю,
Скланіўся над кнігай сівой барадою.
Старанна ды трапна ён словы складае,
А ў словах тых вера ў бога святая.
Дагэтуль яшчэ паважаюць старога,
Гадоў амаль тысячу чуць яго слова.
І зніклі лясы, і дрыгва адступіла,
А ў мовах славянскіх вядомы Кірыла.среда, 18 января 2012 г.
Казанне
У зелені пушчаў, палескім куточку,
На беразе Прыпяці стромкай ракі.
Закладзены дзесьці ў дзясятым стагоддзі
Вядомы з гісторыі горад, які..?
Тут чуліся рыкі быка ў прылеску
І вольныя бачны харугвы з гары.
Ля замчышча рвы і драўляныя дзіды,
Крыжак не падточыць і носа сюды.
З дружынаю слаўнаю сцены бароніць
У горадзе гэтым вядомы князь Тур.
Да ўсіх справядлівы і ладна гамоніць,
А з выгляду моцны бы каменны мур.
Сядзіць, нахіліўшыся, у адзіноце
Манах праваслаўны ў нейкай сумоце.
Зачынены ў келіі па над зямлёю
У стоўпніцтве з сіваю барадою.
Кірыла вядомы, рукою стараннай,
Выводзіць казанні і словы свае.
І кожны з нас ведае і паважае
Руплівыя працы эпохі тае.
У дастатку і згодзе княства жыве,
Пяшчотны ў сэрцы, той люд на дрыгве.
Усё паядналася ў гэтым народзе,
Як бык, чалавек і рака ў прыродзе.понедельник, 16 января 2012 г.
У назвах рэк, мястэчак, курганоў гучыць душа маёй радзімы
Сёння мы яшчэ за ўніверсітэцкай партай, а заўтра нам ужо ўручаць атэстат аб заканчэнні яго. З ім атрымліваем пуцёўку ў самастойнае жыццё. Але куды б ні закінуў нас лёс, кожнаму хочацца вярнуцца ў родныя мясціны, туды, дзе чалавек нарадзіўся і вырас.
У кожнага з нас ёсць на зямлі месца, куды мы заўжды вяртаемся з трапяткімі пачуццямі, – месца, дзе ты гадаваўся, дзе жывуць ці пахаваны твае бацькі, дзе твае землякі працягваюць даглядаць такую родную і блізкую асабіста табе вёску. Яна выпеставала і адправіла ў вялікі свет тых, хто будзе праз усё жыццё несці памяць аб сабе.
суббота, 14 января 2012 г.
Што чытае беларус…
Безумоўна, тэматычная і жанравая колькасць твораў, менавіта беларускіх аўтараў, не такая ўжо і разгорнутая. І калі браць у параўнані з нашымі суседзямі, мы канешне шмат у чым адсаем. Аднак, сказаць, што родная літаратура не мае ніякага падмурку ці ўласных грунтоўных шэдэўраў слоўнага мастацтва было б проста глупствам. Гэта зыходзячы нават з самых пісімістычных прагнозаў.
четверг, 5 января 2012 г.
Кельты не паміраюць…
У нашым жыцці ёсць такія злабадзённыя тэмы, абмінуць якія немагчыма ўвогуле. Дзеля мяне такой з’яўляецца гаворка пра родную мову. Кожны паважаючы сябе чалавек, не раз і не два, вёў гутарку хаця б сам з сабою наконт гэтага пытання. І прыходзіў да наступнага: наколькі добра валодаю роднай мовай і што магу зрабіць на карысць яе станаўлення?
На дадзеным жыццёвым этапе мне здаецца, што зрух у бок цікавасці да мовы звязаны ў мяне яшчэ і з адукацыяй. Таму размову буду весці не аб мове, а паралельна і пра яе.
среда, 4 января 2012 г.
Гумарэска
Зімовы капрыз
Чакаю ўсё снегу, ды лыжы вайстру,
Ён падаць не хоча, чаго не раблю.
Марозу не мае і лужы за шыбай,
Схадзіць бы на возера з вудай за рыбай.
Спрабую фальклорам яго заклікаць,
І ежы праз фортку намерыўся даць.
А гэты дзядуля без усякай прэкрасы,
Не хоча і носа казаць на каўбасы.
Што ж зробіш, такі маразяка суровы,
Яму не стлумачыць, што трэба па дровы.
Памаша, раз у тыдзень, сваёй барадою,
Тут хутка ўжо скончыцца лёду пара,
Дзядуля ж яшчэ не ступаў да двара.
Усе кажуць, што людзі скупыя да смеху,
А тут у зімы, не дапросішся снегу.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)