вторник, 10 апреля 2012 г.

postheadericon Нібыта тысяча пылінак


Нібыта тысяча пылінак
Імжыць завея за акном.
Закуты ў снег стаіць прыпынак,
Машын чароды слізгаюць радком.

Стаю, чакаю на прыпынку. 
Цябе, у думках час прынёс.
Мароз кусае, не дае супынку,
Хапае шчокі, рукі, нос.

Успамінаю вечары, што разам,
Праводзім мы з табой удваіх.
І сэрца сагравае жарам,
Пяшчота подыхаў тваіх.

Не заўважаю больш завеі,
Мароз раптоўна дзесці знік.
Мяне аб родных думкі грэлі,
А больш той вобраз, што ў думках узнік.

1 коммент.:

Настя комментирует...

я кахаю цябе ўсёй сваёй істотай!!!

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.