вторник, 3 апреля 2012 г.

postheadericon Зазірнуць наперад

  Красавік пачынаецца няблага: завеі, дажджы, то тут то там сонца выглядае. Вось і мароз не заставіў сябе доўга чакаць. Але гэта ўсё капрызы надвор’я.
Ёсць і яшчэ “лепшыя” навіны – хуткія дзяржіспыты ўжо вось-вось наступяць на пяты. Толькі гэта інфармацыя нейкая так сабе, хочацца ўжо пазітыву якога-небудь нарэшце… Толькі дзе ж яго возьмеш, ні працы, ні фінансаў, ні добрага сонечнага надвор’я, каб хоць душа парадавалася.  
Як жа хочацца замест дыпломнай працы і экзамена паехаць кудысьці адпачыць, каб галава не была забіта ўсялякімі клопатамі ды планамі. Вось так кінуць бы ўсё і на тыдзень у падарожжа, з прыемнай кампаніяй, слухаючы песні пад гітару ў цягніку, сёрбаць каву з печывам. Тады і падарожжа само стала б прыгодай пра якую хутка не забудзешся.
Яшчэ лепш развесці разам з сябрамі кастрышча каля невялічкай стромкай рачулкі, што хутка падмые бераг наступаючага на яе лесу. Сесці на бярвенні недалёка ад абрыву ля невялічкай сасны ці асіны ды глядзець на ўжо даволі высокі гарызонт. Адчуваць, за спінаю, пах амаль згатаванай крупяной кашы з тушонкай. А ў ідэале лавіць павевы сала з мясной пражылкаю, якое дапрагаецца на кастрышчы і чакае пакуль яго яшчэ гарачым разбыруць на шматочкі. Так, гэтага на сам рэч не хапае.
Нешта мяне панесла да Астапа. Ну ды нічога, калі ні калі і памарыць трэба, а то ўжо ад усялякіх адказнасцей ды абавязкаў макаўка лопне. Здавалася б стомленасць не фізічная, а ўнутраная душэўная ды толькі ўсё цягне адно адное. Гэты незразумелы цяжар у сэрцы і фізічная стомленасць ад паўсядзённасці ды бяздзеяння. Мабыць патрэбна дапамога надвор’я бо ўласных сіл нехапае катастрафічна. Мяркую сонейка і цёплы вецер з Сажа зменяць сітуацыю. Колькі б я не любіў зіму, а неабходна ад яе спакою абудзацца, трэба дзейнічаць, шчыраваць не як труцень, а як шмель – мінімум.
Спадзяюся надвор’е хутка наладзіцца як і мае справы. Па іншаму проста быць няможа…              

1 коммент.:

Liho комментирует...

Канешне ня можа) Зірні на гэты пост з вышыні сучаснасці) Вось і сонейка, і цёплы вецер, і дыплом, які амаль напісаны)) Ці гэта ня здзяйснення мары? Як бы гэта не было марудна, але трыванне можа быць і патрэбным перыядычна.)

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.