суббота, 10 марта 2012 г.
Няхай шкло мяне падманіць
Кожны з нас у сваіх адносінах да акаляючага свету бачыць блізкасць да ўнутранага “я” праз адлюстраванне пэўнай з’явы прыроды альбо пары году. Тое, што кранае асобу і дазваляе пачуваць сябе ў душэўным і фізічным спакоі ці простай сцішанасці. Такое прадчуванне дапамагае крануць самыя светлыя і патаемныя думкі. Калі адзінота, спакой і цемра не выклікаюць негатыўнага эфекту, а дапамагаюць паглыбіцца, знайсці сябе.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.

Зіма скончылася, разам з ёй сышлі завеі, маразы і ўсё іншае. Мне крыху самотна, застаюцца толькі згадкі ды звычныя вобразы ў асабістым уяўленні. Вясна, восень, лета гэта шматлікія колеры і цікавыя здарэнні, аднак запоўніць той прастор, тую чысціню і сцвердзіць своеасаблівую няўтаймаванасць прыроды яны не могуць. Гадзіннік запавольваецца для мяне толькі ў зімку, у астатні час усе кудысці спяшаюцца, імчаць, штосці і камусці імкнуцца сцвердзіць. Толькі зіма усіх супакойвае, запавольвае, дазваляе зазірнуць у сябе.
Можа, мне бачыцца ўсё гэта праз вясковае выхаванне, ці нейкі рамантызаваны юнацкі імпэт. Што таксама мае месца ды хутчэй за ўсё так яно і ёсць, але пакуль малады, думкі як і пачуцці не азмрочаны штодзённымі турботамі лунаць за межы звычайнага яшчэ здаецца так лёгка і неапасродкавана.
Цікава, ці зменіцца ўсё праз пяць, дзесяць гадоў, хацелася б перачытаць свае запісы праз колькі часу. На сам рэч было б цікава пераасэнсаваць свае погляды, свае задумы і памкненні, што дасягнута, а што так і засталося толькі мроямі ды пустым абяцаннем самому сабе. Калі-небудзь я павярнуся да гэтага запісу …
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
1 коммент.:
чытаючы гэты запіс я як быццам зно вярнулася у зімнюю пару. пры чытанні я ўжо не бачыла літар ці манітора, а бачыла менавіта гэты снег, я адчувала подых завірухі і ўсё гэта вяртала мяне нават не ў дзяцінства, а у лона маці, дзе я адчуваюла сябе утульна. сапраўды вель цікава, а праз дзесяць год ад гэтых слоў і ад гэтай прыроды я сябе буду адчуваць так жа? просты шыкоўныя словы, бо сапраўды ёсць над чым задумацца і адчуваецца, што словы ішлі ад душы...
Отправить комментарий