суббота, 14 января 2012 г.

postheadericon Што чытае беларус…


 Сутыкнуўшыся з пытаннем хто і што чытае я міжволі натрапіў на думку, што з’яўляючыся беларусам чытаю на роднай мове даволі няшмат. Мае густы звычайна не перакрыжоўваліся з літаратурнымі набыткамі беларускамоўных аўтараў і скіраваны да рускамоўнай літаратуры. Але гэта хутчэй мае недахопы ў дачыненні да цікавасці нашай літаратурай, чым адсутнасць выдатных твораў на ёй.
 Безумоўна, тэматычная і жанравая колькасць твораў, менавіта беларускіх аўтараў, не такая ўжо і разгорнутая. І калі браць у параўнані з нашымі суседзямі, мы канешне шмат у чым адсаем. Аднак, сказаць, што родная літаратура не мае ніякага падмурку ці ўласных грунтоўных шэдэўраў слоўнага мастацтва было б проста глупствам. Гэта зыходзячы нават з самых пісімістычных прагнозаў. Мне не здаецца што наш друк запаволены ці не мае перспектыўнага росту. На адварот, у апошнія гады з’яўленне хоць і адносна нешматлікай, але дакладна беларускай публіцыстыкі, паэзіі, драматургіі даволі радуе чытача.


На працягу трох апошніх гадоў, за якімі я як ні як сачу, родная літаратура прста такі паднімаецца з кален. Так, выданне і перавыданне шматлікіх мастацкіх твораў запаволена, дзе ж не бывае праблем. Не буду аспрэчваць гэты факт. Што тычыцца з’яўлення новай грунтоўнай літаратуры, то яна дакладна прабівае сабе дарогу на чытацкі рынак. І гэты факт не аспрэчыць. Толькі за мінулыя два гады выдадзена болей як за пяць дзясяткаў неблагіх, ну калі браць прозу, паэзію і эсэістыку, кніг. Выдавецтвы і крыкыка канешне прапіскаюць не ўсё і аб’ёмы невялікія, але інтэрнэт рэч неблагая. 

 Што ў дачыненні да нашых сучаснікаў у друку. Іх гвардыя не радзее, а наадварот з кожным годам толькі павялічваецца. Ды і грошы ў выдаўцоў пачалі з’яўляцца, калі не ўласныя то хаця б спонсарскія. І гэта таксама не малаважна. Значыцца будзе і перспектыўная праца, і неблагі стымул. Хочацца  спадзявацца ва ўсялякім разе! Мярккую што і рэзультат адбудзецца толькі на карысць. Апошняе, канешне, ад майстроў слова залежыць.

 Маё ўласнае стаўлянне да недахопаў адносіцца хутчэй да публіцыстыкі чым да прац ў жанры паэзіі. Лірыка развіваецца болей плёна. У плане эксперыментаў тут усё няблага, як у форме так і ў змесце. А вось залішняя мітусня вакол гістарычнай, збітай ужо не адным пакаленнем празаікаў, тэмы мне здаецца крыху праблемнай. Так, перапляценне з фантасмагарычнымі матывамі ўлівае ў гэты жанр свежы струмень, аднак на колькі яго хопіць невядома. Што тычыцца сучаснай філасофскай і псіхалагічна-пачуццёвай прозы дык гэта таксама балючае пытанне. Кнігі ў гэтай іпастасі вялікая рэдкасць і не надта ўдалыя. Казаць пра містычна-прыгодніцкі і фэнтэзійны кірункі ўвогуле складана. У дадзеным ключы працуюць толькі тры-чатыры аўтары. Ды і тыя ўжо амаль сябе вычарпалі, не кажучы праўда пра Рублеўскую. Апошняя, паставіла перад сабой мэту стварыць своесаблівы Беларускі міф. Гэтае памкненне, у маім сэрцы, выклікае проста шчырую пяштоту да яе. Не кожны аўтар возьмецца за ажыцяўленне такой складанай і адказнай працы. Гэта ж колькі патрэбна ведаць гістарычных фактаў і проста навуковых ведаў. Толькі за гэтыя памкненні жанчыне можна аддаць пашану. А ўлічыўшы што Рублеўская працуе ў накірунку зусім маладога ў беларускай літаратуры мадэрнізму і постмадэрнізму – проста няма слоў.

 Ну гэта бадай лепшыя з апошніх навін. Што казаць пра драматургію, то тут таксама праблем хапае. Творы сучасных драматургаў хутчэй копіі замежных прыёмаў і форм чым пошук чагосьці новага. І з’яўленне такіх кніг на нашых беларускіх палічках хутчэй нонсанс. З малымі памерамі прозы і драматургіі наш аўтар яшчэ як ні як спраўляецца, а вось буйныя рэчы выходзяць зрэдку. Але ж як кажуць, лепей менш і якасней чым больш ды абы што. Так яно і атрымоўваецца, і лепш гэтак чым ніяк зусім. 

 Зразумела, пытанняў і праблем хапае. Таму вырашаць іх патрэбна паступова і якасна, каб пасля не вяртацца. Хаця і таптацца на месцы няма калі, бо адстанем ад сучаснасці гонячыся за адышоўшым цягніком. Кірункаў для працы хапае, спадяюся сучаснікам хопіць сілаў і натхнення сцвердзіць сябе і свае інтарэсы. А мы будзем чакаць выключных творай і новых аўтарскіх ідэй.       

      

                    

   


0 коммент.:

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.