четверг, 26 января 2012 г.

postheadericon Наша лаянка

Калі весці нейкую гутарку-развагу пра нашу мову, то можна падняць і наступнае - на мой погляд - цікавае пытанне. Мы з вамі болей за ўсё выкарыстоўваем у сваёй гаворцы літаратурныя словы і гэта для нас нармальна. Аднак існуе думка, што наша беларуская мова збедненая. І многія лічаць, што весці на ёй паўнавартасную гаворку цяжка, а тым больш выкарыстоўваючы яе ў хатніх, бытавых умовах.
Так, мова наша перажывае не самы вялікі ўздым, але, калі паразважаць, можа гэта і не так. На гэтую думку мяне наштурхнула кніга Марыі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст”. Магчыма наша мова ў нечым і саступае іншым, але не па ўсіх кірунках. Такі яе пласт як лаянкавы, развіты не меней чым ў суседняй, рускай мове. І гэта не проста заявы, гэта канстатацыя фактаў. Хто з нашых суседзяў, акрамя ўжо названай “сястры”, можа такой своеасаблівай рысай пахваліцца.
Лаянка не рэдка гучыць у нашай размове, але на колькі незвычайна пачуць яе на роднай: беларускай мове. Гэта нават не лаянка, а болей падобна да пераасэнсаванай перыфразы ці фраземы нейкай, ці можа яшчэ які пераасэнсаваны народны выраз. Калі браць шырэй, то гэта і лаянкай паўнавартаснай назваць нельга. Тут сэнс не заўжды нясе абразлівы ці зневажальны характар, ёсць сярод гэтых выразаў простыя заўвагі аб недарэчнасці ці вымовы са стасункам нейкай неахайнасці. Выраз тут меней вульгарызаваны, за тое болей ёмкі і апісальна-характарызуючы. Ды што казаць, гэта з прыкладаў бачна.

Вось тыя невялічкія вытрымкі, якія сабрала Марыя мартысевіч:    

Каб цябе пранцы! — шчырае зычэнне захварэць на сіфіліс. Маё ўлюбёненькае.

Каб табе ражон у горла ўлез, скуллё морду раздушыла! — так, крыху паэзіі. Знаходзіцца ў актыўным ужытку фанатаў спектаклю “Камедыя”.

Лайно — тое самае, што гаўно, толькі больш інтэлигентна.

Лярва — тое самае, што курва ў вузкім значэньні: жанчына лёгкіх паводзінаў. Синонімы: давалка, самадайка, шлёндра (хлюндра).

З гаўном цябе зем! — пагроза нерэальная, але вобразная.

Мярзотнік і  паскуда — ня тое каб словы дужа брыдкія, проста парачка атрымліваецца надта прыкольная.

Насяру табе ў руку / у вочы / на галаву — можна яшчэ куды-небудзь. Аўтэнтычныя пасылы (дзякуй бабулям) — яны вельмі варыятыўныя.

Ссулі — паводле папулярнага жарту, адзінае ў гэтым свеце, што ня ёсьць лайном. Ужываецца ў фізыялягічным значэньні, аднак можа азначаць вадкасьць сумнеўнага паходжання (скажам, няякаснае піва).

Трасцы табе ў бок! / каб цябе трасца! — першапачаткова таксама зычэнне хваробы (ліхаманкі). Яшчэ ў аб’екта пасылу можна пацікавіцца: А трасцы ня хочаш? Простае трасцы! ужываецца ў значэньні “фіг табе!”

Халера — лексічны сінонім колішніх эпідэмій у Вялікім княстве Літоўскім. Па-беларуску можа ўжывацца ў значэнні “блін” і ў значэнні “фігня” — такая сабе затычка ўва ўсе моўныя шчыліны. Вытворныя словы: да халеры (шмат) і халерна (вельмі). Сінонім — трасца.

Хрэн табе ў вочы — пасыл культавы, нягледзячы на тое, што гэтага пасылу вучаць у школе (гл. “Пінскую шляхту”). Арганічны працяг — і дзяркач у сраку.

Шмонька — слова знаходзіцца ў стадыі рэанімацыі. Пачутае дыялектолагамі ад жыхаркі Браслаўшчыны Мальвіны Баляславаўны 1916 г.нар. падчас яе размовы з мужам: “Я б табе давала — мне шмонькі не шкада — але ж ты мужык урэдны”. Ёсць жэншчыны...

На сам рэч неблагая падборка на мой погляд.

Як бачна з прыкладаў, колькасць і якасць нашай лаянкавай лексікі ні чым ні саступае суседняй расійскай. Я б сказаў, што месцамі, нават пераўзыходзіць, бо народ беларускі – вялікія крэатыўшчыкі, і ім толькі пакажы прыклад, дык яны назаўтра табе стос такіх выразаў настрагаюць і лексіку “ўзбагацяць” няслаба.

Вось бадай і ўсе ўраданні за апошнія дні. Мяркую, наступны тыдзень будзе болей плёны на думкі ды і на падзеі, што мяне зацікавяць…     

2 коммент.:

Liho комментирует...

Каб табе ражон у горла ўлез, скуллё морду раздушыла! - гэта шэдэўральна!)))Трэба абавзякова заняцца вывучэннем нацыянальнай лаянкі.)

Настя комментирует...

дарэчы, вось што самае цікавае, наконт папаўнення лексічнага запасу. калі мы пачынаем вывучаць замежную мову, ці сустракаем іншаземцаў, то першыя словы, якія мы хочам пачуць і даведацца, дык гэта лаянкавыя словы)))) парадокс)))))))) а ва ўсіх краінах усе вядуць барацьбу супраць "мацюкоў", а тут, атрымліваецца, што яны з'яўляюцца першымі словамі)))))))))

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.