воскресенье, 12 февраля 2012 г.
Наша жыццё
Ці сорам ці нізасць, не зразумею,
Ад простых пытанняў яе чырванею.
Быць можа - такая мая асаблівасць,
Хлапчоўская скупая негаманлівасць.
То толькі ў руху пакажа быццё,
Хто болей прыземлена бачыў жыццё.
З табою складана размову мне весці,
А што, калі час усё паставіцт на месцы.
І бойкая, шпаркая думка твая
Прароцкаю стане не з пакваля.
Тады не кідацьмеш ты слова на вецер,
А ўзварана будзеш складаць у суквецці.
Такое звычайнае наша жыццё.
Ні што не канае ў забыццё.
Ярлыки:
жыццё
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
0 коммент.:
Отправить комментарий