понедельник, 13 февраля 2012 г.

postheadericon Гумарэска


       Доўгачаканыя

Чакалі мы доўга зімы – дачакаліся.
Спачатку па лужах ды гразі слізгаліся.
Хадзілі на вуліцы, што па балоце,
То ў левым то ў  правым намочаным боце.

Не ведалі людзі дзе зніклі сумёты,
Гадалі, мо заўтра пасыпле захвоты.
І тыдзень глядзелі ў неба і два,
Ды бачна на полі адна збажына.

І неяк `ужо звыкліся ўсе з пацяпленнем,
Надвор’я глабальнага хітраспляценнем.
Вось толькі аб гэтым зіма не забылася
І неяк з усходу, на лыжах, з’явілся.

Спачатку крупы наваліла дай бог,
Што я да каліткі рашчысціць не мог.
Пасля за платы пачало замятаць,
А ў полі то ўвогуле – легчы ды спаць.

Здаецца, нічога, хапае ўсім працы
То з ранку то ў вечаты вымесці пляцы.
Аднак дагукаліся мы, дачакаліся –
З суседзяў на санках марозы дабраліся.

Там моцы ды жвавасці пэўна набраліся,
Пасля за Палессе з ахвотаю ўзяліся.
Не тыдзень не два па лясах шыбаваліся,
На месяц, як меншае, бачна засталіся.

Спачатку, у студзені, былі мы рады,
Што ўнялі гасподары нашай парады.
Пазней зразумелі, што шмат папрасілі
Бо дровы збярэмак да печы насілі.

А ў лютым ды ўвогуле сталі здзіўляцца,
На гэтых блазнотных цяпла не набрацца.
Ці ў вечары паліцца груба ці з ранку,
Марозы ўсёроўна спраўляюць гулянку.

Залазяць нахабна пад футры і коўдру,
Што нават каты не паказваюць морду.
Хапіла нам гэткіх свавольных гасцей,
Папросім шаноўных збірацца хутчэй.


1 коммент.:

Liho комментирует...

Стылістыка ўсіх гумарэсак аднолькавая і ў тый жа час неякая асаблівая... Вялізны плюс паэту. Характэрызуе яго як выдатнага творцу, які ведае аб чым піша.) Дзякуй за цікавы агляд зімы)

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.