среда, 4 января 2012 г.

postheadericon Гумарэска



Зімовы капрыз


Чакаю ўсё снегу, ды лыжы вайстру,

Ён падаць не хоча, чаго не раблю.

Марозу не мае і лужы за шыбай,

Схадзіць бы на возера з вудай за рыбай.



Спрабую фальклорам яго заклікаць,

І ежы праз фортку намерыўся даць.

А гэты дзядуля без усякай прэкрасы,

Не хоча і носа казаць на каўбасы.



Што ж зробіш, такі маразяка суровы,

Яму не стлумачыць, што трэба па дровы.

Памаша, раз у тыдзень, сваёй барадою,

Назаўтра ізноў крапне дождж чарадою.



Тут хутка ўжо скончыцца лёду пара,

Дзядуля ж яшчэ не ступаў да двара.

Усе кажуць, што людзі скупыя да смеху,

А тут у зімы, не дапросішся снегу.   

0 коммент.:

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.