четверг, 19 января 2012 г.
Кірыла
Між дзідаў вайсковых і велічных гоняў
Паўстаў у прыгажосці і квецені мрояў,
На беразе Прыпяці, хуткай і гонкай,
Раскідзісты Тураў, бы плямістай гронкай.
Тут князем вядомым гадоў ужо колькі
Пасаджаны Тур з іменем звонкім.
Не ведае люд той ні гора, ні спрэчак,
У храме на замчышчы дзённа ад свечак.
Казанні і словы, прамовы святыя
Гучаць між людзей, як званы залатыя.
Іх творыць нястомна і дзенна, і ночна
Аскезнік-святар – прапаведнік завочна.
Зачынены ў келіі, па-над зямлёю,
Скланіўся над кнігай сівой барадою.
Старанна ды трапна ён словы складае,
А ў словах тых вера ў бога святая.
Дагэтуль яшчэ паважаюць старога,
Гадоў амаль тысячу чуць яго слова.
І зніклі лясы, і дрыгва адступіла,
А ў мовах славянскіх вядомы Кірыла.
Ярлыки:
Тураў
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
2 коммент.:
Патрыятызм у нас працвітае! Яшчэ раз дзякуй за сапраўдныя, шчырыя, ЭПІЧНЫЯ творы!Мне чамусьці яны нагадваюць празаічны стыль Караткевіча і паэму Міцкевіча. Гісторыя паўстае перад вачыма, быццам бы сам усё гэта бачыў!
мілы, ты проста талант)))
Отправить комментарий