среда, 18 января 2012 г.

postheadericon Казанне


У зелені пушчаў, палескім куточку,
На беразе Прыпяці стромкай ракі.                     
Закладзены дзесьці ў дзясятым стагоддзі 
Вядомы з гісторыі горад, які..? 

Тут чуліся рыкі быка ў прылеску
І вольныя бачны харугвы з гары.
Ля замчышча рвы і драўляныя дзіды,
Крыжак не падточыць і носа сюды.

З дружынаю слаўнаю сцены бароніць
У горадзе гэтым вядомы князь Тур.
Да ўсіх справядлівы і ладна гамоніць,
А з выгляду моцны бы каменны мур.

Сядзіць, нахіліўшыся, у адзіноце
Манах праваслаўны ў нейкай сумоце.
Зачынены ў келіі па над зямлёю
У стоўпніцтве з сіваю барадою.

Кірыла вядомы, рукою стараннай, 
Выводзіць казанні і словы свае.
І кожны з нас ведае і паважае
Руплівыя працы эпохі тае.

У дастатку і згодзе княства жыве,
Пяшчотны ў сэрцы, той люд на дрыгве.
Усё паядналася ў гэтым народзе,
Як бык, чалавек і рака ў прыродзе.


1 коммент.:

Настя комментирует...

мне прям захотелось ещё раз съездить в Туровское княжество))))))))))

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.