четверг, 5 января 2012 г.
Кельты не паміраюць…
У нашым жыцці ёсць такія злабадзённыя тэмы, абмінуць якія немагчыма ўвогуле. Дзеля мяне такой з’яўляецца гаворка пра родную мову. Кожны паважаючы сябе чалавек, не раз і не два, вёў гутарку хаця б сам з сабою наконт гэтага пытання. І прыходзіў да наступнага: наколькі добра валодаю роднай мовай і што магу зрабіць на карысць яе станаўлення?
На дадзеным жыццёвым этапе мне здаецца, што зрух у бок цікавасці да мовы звязаны ў мяне яшчэ і з адукацыяй. Таму размову буду весці не аб мове, а паралельна і пра яе.
Аднак не толькі дадзены факт выклікаў у мяне патрэбу гэтага разважання. Больш таго, да гэтага мяне падштурхнула прачытанне адной невялічкай кніжачкі, калі яе так можна назваць. Па жанры ж гэта хутчэй замалёўкі з дзённікавых запісаў, але аўтарская намінацая наступная – лірычны дэтэктыў. Напісанае Алегам Лойкам спачатку мяне проста зацікавіла. Перш за ўсё – стаўленне аўтара да беларускай мовы, да падачы тэксту, але самае галоўнае да пранікнёных, хоць і не шматлікіх, разважанняў з яўным падтэкстам. Апошні чытаецца нават не між радкоў. А проста літаральна на іх.
Цікавасць да васьмідзеся старонак тэксту прыцягнула і назва – “Кельты не паміраюць …”. Што казаць аўтар заінтрыгаваў, але, як выявілася з тэксту, не толькі назвай. Разважанні, якія вядзе ў сваіх запісах Міраслаў Струменіч (з яго роздумаў і дзённікавых запісаў скампанаваны дэтэктыў) асабіста мяне вельмі зацікавілі. А ўразілі тым, што ўся дэтэктыўная гісторыя звязана з таямнічасцю кельцкага племені і не толькі. Гэта нізка сюжэта яшчэ аздоблена і лініяй кахання, вакол якога і пачалася ўся гісторыя з племем і яго неўміручым духам.
Лойка ўдала паяднаў разважанні героя з сучаснай яму сітуацыяй. Кельты ў Міраслава не проста сімвал знікнуўшага племені, яны як і беларуская мова існуюць. Аднак, нажаль, толькі на старонках падручнікаў, дакументаў і г. д. Паралель з грамадствам апавядальнік праводзіць у сваіх думках перададзеных Лойкам. Да прыкладу: “ – Ды, уласна кажучы, праблему патрэбна ставіць наступным чынам: не беларус памірае, а беларукая мова. – Калі памірае мова, знікае яе носьбіт. – Ды не знікае, таму што застаецца жыць без мовы, але на глебе іншых сваіх культурных традыцый, нацыянальных звычаяў, танцаў, музыкі… - Тады чаму яна (культура) сацыялістычная па змесце і нацыянальная па форме? – Нацыянальная культура павінна быць нацыянальнай па ідэі і нацыянальнай па форме…”.
Гэта, на мой погляд, адна з асноўных пазіцый як аўтара, так і Струменіча. Блізкая яна і да мяне, уласна кажучы. З беларускай мовай у нашыя дні сітуацыя даволі напружаная і гэта выклікае шман непаразуменняў як у грамедстве так і ў краіне ў цэлым. Аднак, што казаць пра перацертае ўсімі і ўся. Разважанні на гэты конт лепш пакіну у сабе, бо яны далёка не самыя аптымістычныя. Хацеласяб канешне сказаць, што усё добра ці калі не добра то дастаткова на ўзроўні, але вы самі ўсё разумееце. Таму на конт неўміручасці кельтаў, калі параўнаць іх з нашай мовай, яшчэ можна і паспрачацца.
Уражанніж ж ад напісанага Лойкам, наадварот, даволі станоўчыя. Паколькі аўтар дазволіў сабе не проста абмежавацца некалькімі фразамі аб беларускай мове, а выказаў даволі смелыя і кожнаму зразумелыя аргументы. Хоць і разбаўляючы іх сюжэтныімі перыпетыямі.
У завяршэнні хочацца сказаць, што не кожны можа выказаць свае думкі ў гутарцы ці спрэчцы. Для мяне прасцей гэта зрабіць на паперы, таму і спрабую нешта ўвасобіць у тактіх замалёўках як гэта. Можа праз час я нешта для сябе і пераасэнсую, але зараз прытрымліваюся вышэй напісанага. Мабыць на гэтым і скончу свой невялічкі роздум.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
0 коммент.:
Отправить комментарий