пятница, 23 декабря 2011 г.

postheadericon Новы год крочыць



На сам рэч хутка Новы год. Гэта ўжо і па настроі відаць, і па надвор’і. Прайшоўшыся па вуліцах горада заўважаеш шмат ілюмінацыі і іншых святочных упрыгожванняў. І доўгачаканы снег, нарэшце, добра апрануў Гомельскія вуліцы.
 Горад проста такі ззяе ў квецені надыходзячага свята. Яшчэ і Дзеды марозы шэсце правялі  ў цэнтры горада. Дадзеная падзея не заставіла нікога без прыемных уражанняў.
Бадай гэта і быў  па сапраўднаму перадсвяточны сюрпрыз. Паколькі маштабы мерапрыемства былі на ўзроўні, то і пазітыву было болей чым дастаткова. Гэта бачна і па колькасці казачных персанажаў, якія суправаджалі святочную калонну да галоўнай елкі Гомеля.
Сярод удзельнікаў заўважаліся рознага плану нячысцікі (кікімары, бабкі-ёжкі  і г.д.), акрамя іх завіхаліся і некаторыя мультыплікацыйныя героі.  Дадзеныя персанажы вельмі парадавалі дзяцей і іх бацькоў, якія суправаджалі ўсё шэсце. Але болей за ўсё заўважна была колькасць Дзедаў марозаў і снягурак, што крочылі па Савецкай, іх нават па прыблізных падліках было не меней ста-стадваццаці пар. Ну, а галоўны Дзед мароз вырашыў перамяшчацца на асабістым эскорце. Белы лемузін канешне не сані, але ж таксама транспарт.



Неардынарна выглядалі Дзед мароз са снягуркай на прыстасаваннях для джампінгу. Гэта акалічнасць не абыйшла і сродкі масавай інфармацыі. Паколькі незаўважнымі  гэтыя крэатыўшчыкі не засталіся дакладна. Ім як самым хуткім з шэсця, пасля галоўнага Мароза, давялося ісці на самым перадзе дзеля зручнасці і пэўнай пафаснасці.

Своеасаблівы дэвіз святочнага шэсця на сам рэч адпавядаў атмасферы што разгарнулася вакол свята. Так як колькасць непасрэдных гледачоў і ўдзельнікаў назіралася даволі ёмістая. Шэсце, што пачалося ад сквера імя Грамыкі,  працягвалася літаральна дзесяць-пятнаццаць хвілін, але ўражанняў у назіральнікаў хопіць дакладна да будучых свят.

Нават надвор’е, якое напачатку было не вельмі, у запале свята нібы змянілася. І не дзме ўжо так вецер, і мароз не надта цісне. Але гэта літаральна так і адбылося. Прыблізна апятай гадзіне вечара вецер з дробным снегам пачаў пакрыху сцішвацца, і да пачатку  святочнай праграмы, на прошчы Леніна, амаль знік. Ці то ж не святочны цуд. 
Пасля віншаванняў галоўнага Дзеда мароза, як яго намеснікі па ўсім горадзе так і прышлыя на плошчу дапамаглі запаліць галоўную ўдзельніцу свята – елку Гомеля. Што было таксама відовішчам, годным дзеля таго каб прысутнічаць 22 снежня на галоўнай плошчы горада.


Пасля святочны вечар працягнуўся падрыхтаваным адміністрацыяй канцэртам.  Усё гэта  дазволіла  сапраўды дакрануцца да свята літаральна рукой і пакінула самыя лепшыя ўражанні.  

1 коммент.:

Liho комментирует...

Заходняя традыцыя даходзіць і да нас. У Эўропе такія шэсці назіраюцца кожны год на Раство. Мне вельмі падабаецца, што наш народ таксама прыходзіць на гэткія дэманстрацыі, людзям трэба адпачыць хоць некалькі дзён...

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.