вторник, 20 декабря 2011 г.
Чыя ж усёткі, праўда!
Пісаць для сябе, чамусьці прасцей, чым на вызначаную тэму. Ці то не трэба за правільнасцю гаворкі сачыць, ці то не выражуць з кантэксту твае словы і абмяркоўваць не будуць. А паразважаць над жыццём заўсёды ахвота ёсць. Я часта сутыкаюся з сітуацыяй спрэчак паміж рознымі пакаленнямі, напэўна, і вырашыў першы запіс зрабіць менавіта гэты. Выказаць сваё меркаванне на дадзеную рэалію.

- В наше время себя так не вели, - гэту зацертую і збітую вымову мы чуем у любой канфліктнай сітуацыі, дзе ёсць моладзь і старыя. Кінуць гэта няхітрае выслоўе імкнецца практычна кожны хто лічыць сябе досыць дарослым як ва ўзроставым, так і ў інтэлектуальным плане. Але далёка не кожны памятае свае паводзіны ў такой жа сітуацыі дваццаць ці трыццаць гадоў назад. Што ж да "настаўнікаў" з народа, то такіх ў аўтобусе ці цягніку хоць адзін ды знойдзецца. І ён вось, імкнучыся паказаць сваю культуру, не-не, ды і ўставіць усім нам вядомую вымову.
Ці заўсёды дарэчныя гэтыя маралі альбо не, можа падаць, вядома, толькі вызначаная сітуацыя. Усё ж такі правілы паводзін у грамадстве ні хто яшчэ не адмяняў, ды і традыцыйнага - "саступі месца старэйшаму" - паважаючы сябе чалавек імкнецца прытрымлівацца. Хто ведае, як у будучыні будуць абыходзіцца з табой. Зразумела, што даволі часта моладзь няздольная зразумець гэту неабвержную ісціну ці то па прычыне малога жыццёвага досведу, ці то па мімалётнай дзяцячай дурасці.
Зрэдку, самі сталыя людзі жартуюць са слабой культуры паводзінаў моладзі ў грамадскіх месцах і транспарце. "Няхай пасядзіць, настаяцца яшчэ ў нашым узросце паспее" - не двухсэнсоўна (з усмешкай) заўважае дзядуля гадоў шасцідзесяці пяці, стоячы побач са студэнтам, які сядзіць на месцы для сталых людзей і цяжарных. Але зразумела, што так адрэагуе не кожны. Ды і моладзь не ўся бескультурная.
Што стасуецца выпадку дапамагчы каму-небудзь з цяжкімі торбамі. Ну што казаць, гэта пытанне і варушыць не дарма. Паспрабуй, папытай чужы чалавек пасярод вуліцы дапамагчы бабулі з немалой торбай, тут жа сустрэнеш, у лепшым выпадку, касы позірк. Вось па гэтым, і каментаваць не хочацца, усё і так зразумела.
А вось што да інтэлектуальнага плану то можна, і трэба, аддаць належнае старой школе. Глыбіня ведаў і іх якасць ў старэйшага пакалення нашмат зайздроснейшая. Тут можна казаць пра такія немудрагелістыя паняцці як начытанасць, жывыя зносіны, стабільнасць у плане жыццёвых інтарэсаў і т. д. Безумоўна, усе гэтыя асаблівасці ў немалой ступені ўласцівыя і маладым людзям, але не будзем адмаўляць у значна меншай ступені, у параўнанні з пакаленнем 70-х ці 80-х. Сучасная моладзь мабільная, актыўная, крэатыўная, але імкнецца ўсяляк мінімізаваць фізічную і разумовую актыўнасць. Яна выяўляе сябе ўсё больш і больш у віртуальнай, чым у рэальнай прасторы. Тым самым пазбаўляючы сябе вобразнага і практычнага ўспрымання навакольнага свету. Возьмем для параўнання пакаленне 80-х, калі кніга, і толькі яна, дапамагала дзіцяці ўспрымаць свет шматгранна, даючы магчымасць разважаць нестандартна і быць непадобным на іншых унутрана, а не знешне. Акрамя гэтага павялічваецца як інтэлектуальны так і жыццёвы досвед у таго хто чытае. У наш час кнігу выцясняе яе віртуальны аналаг, які нашмат зручней у перамяшчэнні, распаўсюдзе і захоўванні. За гэтым напэўна будучыня чалавека і гэта таксама не варта адмаўляць. Але відавочныя і немалыя мінусы празмернага ўжывання кампутарнай тэхнікі, якія даюць ужо цяпер зразумець, што сягаць з галавой у віртуальную прастору не варта. Гэта відаць нават з таго колькі чытае цяперашні школьнік і ці чытае ён наогул.
Як зразумела ўжо з вышэй сказанага ўласцівае моладзі імкненне да спрошчанасці і дыстанцыйнасці не знаходзіць пашаны ў старэйшага пакалення якое імкнецца ўтрымаць усё ў рамках разумення. Гэта і шматлікае іншае і пакладзена, на мой погляд, у аснову неразумення і канфлікту двух палярных пунктаў гледжання. Напэўна дадзеная сітуацыя проста абавязана быць каб даць зерне для развіцця новым ідэям і адкрыццям. Паколькі, як вядома, "только в споре рождается истина". Хочацца думаць, што дасягненні будучыні не прымусяць сябе шкадаваць пра мінулае, а дапамогуць сучаснаму пакаленню самасцвердзіцца і давесці сваю ісціну жыцця.
Але, як было сказана ў пачатку, гэта менавіта маё бачанне гэтай праблемы. Таму на колькі яно існае вырашыць час і жыццёвыя рэаліі.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
1 коммент.:
Пытанне, насамрэч, існуе з пачатку часоў... Сярод любога з пакаленняў знойдуцца і разумныя і недалёкія індывіды. Што датычыцца да моладзі, то з імі цяжэй за ўсё, але ў апошнія гады назіраю некую тэндэнцыю, калі так можны выказацца, выпраўлення. Ўсё часцей бачу адукаваных і інтэлігентных маладзёнаў, якія імкнуцца змяніцца самі і змяніць асяроддзе ў лепшы бок.
Отправить комментарий