четверг, 22 декабря 2011 г.

postheadericon Гумарэска


Жаданне

Гляджу ў акенца – там дрэвы ў футры,    
А я вось сяджу да вучэння прыкуты.

У голаву нешта нічога не лезе,
Як хочацца ж людцы слізнуцца па снезе.

І ўсё ж такі, трэба праслухаць навукі,
Бо кажуць, на працы, накруцяць мне вухі.

З прычыны такое сяджу і ўспрымаю,
Таму што шаноўныя выйсця не маю.

Выкладчык стаміўся, злуе, шкуматае.
Якое ж тут выйсце? Дамоў адпускае!

Вось гэта дык свята, і стома знікае:
Студэтства дакладна заява натхняе.

Трапляеш на вуліцу, крылы ўзнімаеш
І раптам не ў снег, а ў лужу сягаеш.


1 коммент.:

Liho комментирует...

Найвыдатнейша!!! Вельмі-вельмі спадабалась!!! Пішы яшчэ наш новы Купала!!

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.