вторник, 10 апреля 2012 г.
Нібыта тысяча пылінак
Нібыта тысяча пылінак
Імжыць завея за акном.
Закуты ў снег стаіць прыпынак,
Машын чароды слізгаюць радком.
Стаю, чакаю на прыпынку.
Цябе, у думках час прынёс.
Мароз кусае, не дае супынку,
Хапае шчокі, рукі, нос.
Успамінаю вечары, што разам,
Праводзім мы з табой удваіх.
І сэрца сагравае жарам,
Пяшчота подыхаў тваіх.
Не заўважаю больш завеі,
Мароз раптоўна дзесці знік.
Мяне аб родных думкі грэлі,
А больш той вобраз, што ў думках узнік.
понедельник, 9 апреля 2012 г.
Аб ёй...
Я міжволі звяртаю ўвагу,
Ад кахання згубіў раўнавагу.
Добра гэта, ці дрэнна? –
Разважаю ў сабе задуменна.
Меркаванні мае, што няблага,
Бо ў сэрцы ад полымя смага.
Яно б’ецца хутчэй чым звычайна,
А ў душы, цеплыня ўсталявалася дбайна.
Твая ўсмешка і погляд лагодны
Усхвалявалі мой розум халодны.
Гэткі позірк, нібыта жаданне,
Усёй істоты, душы, хваляванне.
среда, 4 апреля 2012 г.
Гумарэска
Пра *****
Разломаны ложак, падручнікаў куча,
Заўважылі пэўна: вось гэта падуча!
Далёка ж ад справы на сам рэч,
То мой каляжанін сышоў прэч.
Разломаны ложак, падручнікаў куча,
Заўважылі пэўна: вось гэта падуча!
Далёка ж ад справы на сам рэч,
То мой каляжанін сышоў прэч.
вторник, 3 апреля 2012 г.
Зазірнуць наперад
Красавік пачынаецца няблага: завеі, дажджы, то тут то там сонца выглядае. Вось і мароз не заставіў сябе доўга чакаць. Але гэта ўсё капрызы надвор’я.
Ёсць і яшчэ “лепшыя” навіны – хуткія дзяржіспыты ўжо вось-вось наступяць на пяты. Толькі гэта інфармацыя нейкая так сабе, хочацца ўжо пазітыву якога-небудь нарэшце… Толькі дзе ж яго возьмеш, ні працы, ні фінансаў, ні добрага сонечнага надвор’я, каб хоць душа парадавалася.
суббота, 10 марта 2012 г.
Няхай шкло мяне падманіць
Кожны з нас у сваіх адносінах да акаляючага свету бачыць блізкасць да ўнутранага “я” праз адлюстраванне пэўнай з’явы прыроды альбо пары году. Тое, што кранае асобу і дазваляе пачуваць сябе ў душэўным і фізічным спакоі ці простай сцішанасці. Такое прадчуванне дапамагае крануць самыя светлыя і патаемныя думкі. Калі адзінота, спакой і цемра не выклікаюць негатыўнага эфекту, а дапамагаюць паглыбіцца, знайсці сябе.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.
вторник, 28 февраля 2012 г.
Гумарэска
“Возера”
На возеры ціхенька ў гушчы сяджу,
На поплаў, што з вуды, гадзіну гляджу.
На месцы я першы прыйшоў у цішы,
На крупы таўкае то мабыць ляшчы.
І вось тры гадзіны ўзіраю няспынна,
І гэтыя ж столькі цягаюць гасцінна.
І здалася б добра, усеўся няблага,
І люду няма, недалёка карага.
Ды сталі паціху сумненні з’яўляцца,
Ды колькі ж то можна ляшчам заляцацца.
Ды неяк ні рыбы няма ні зяліны,
Ды пэўна рыбак сярод дрэў я адзіны.
Тут хутка ўжо скончыцца крупаў прыпас,
Тут трэба, каб торба была як каўбас.
Тут бачу раптоўна якоесці дзіва,
Тут поплаў узяўся да нізу рупліва.
У справе такой не патрэбна спяшацца,
У дадзены момант усё можа стацца.
У напрузе такой і няспынным змаганні,
У торбу рапуху кладу ў пазаранні.
Невытрымаў, плюнуў на вуду і лоўлю –
Не-е тут насяджу я не рыбу, а горбу.
Не вывудзіць з’есці здаецца мне рэдка.
І раптам гляджу на зваротным баку,
І трапіла ж выйсці сюды дураку!
І як не заўважыўся надпіс тады –
“Абходзце балота, тут грузка сябры!” понедельник, 13 февраля 2012 г.
Гумарэска
Доўгачаканыя
Чакалі мы доўга зімы – дачакаліся.
Спачатку па лужах ды гразі слізгаліся.
Хадзілі на вуліцы, што па балоце,
То ў левым то ў правым намочаным боце.
Не ведалі людзі дзе зніклі сумёты,
Гадалі, мо заўтра пасыпле захвоты.
І тыдзень глядзелі ў неба і два,
Ды бачна на полі адна збажына.
І неяк `ужо звыкліся ўсе з пацяпленнем,
Надвор’я глабальнага хітраспляценнем.
Вось толькі аб гэтым зіма не забылася
І неяк з усходу, на лыжах, з’явілся.
Спачатку крупы наваліла дай бог,
Што я да каліткі рашчысціць не мог.
Пасля за платы пачало замятаць,
А ў полі то ўвогуле – легчы ды спаць.
Здаецца, нічога, хапае ўсім працы
То з ранку то ў вечаты вымесці пляцы.
Аднак дагукаліся мы, дачакаліся –
З суседзяў на санках марозы дабраліся.
Там моцы ды жвавасці пэўна набраліся,
Пасля за Палессе з ахвотаю ўзяліся.
Не тыдзень не два па лясах шыбаваліся,
На месяц, як меншае, бачна засталіся.
Спачатку, у студзені, былі мы рады,
Што ўнялі гасподары нашай парады.
Пазней зразумелі, што шмат папрасілі
Бо дровы збярэмак да печы насілі.
А ў лютым ды ўвогуле сталі здзіўляцца,
На гэтых блазнотных цяпла не набрацца.
Марозы ўсёроўна спраўляюць гулянку.
Залазяць нахабна пад футры і коўдру,
Што нават каты не паказваюць морду.
Хапіла нам гэткіх свавольных гасцей,
Папросім шаноўных збірацца хутчэй.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)