вторник, 28 февраля 2012 г.
Гумарэска
“Возера”
На возеры ціхенька ў гушчы сяджу,
На поплаў, што з вуды, гадзіну гляджу.
На месцы я першы прыйшоў у цішы,
На крупы таўкае то мабыць ляшчы.
І вось тры гадзіны ўзіраю няспынна,
І гэтыя ж столькі цягаюць гасцінна.
І здалася б добра, усеўся няблага,
І люду няма, недалёка карага.
Ды сталі паціху сумненні з’яўляцца,
Ды колькі ж то можна ляшчам заляцацца.
Ды неяк ні рыбы няма ні зяліны,
Ды пэўна рыбак сярод дрэў я адзіны.
Тут хутка ўжо скончыцца крупаў прыпас,
Тут трэба, каб торба была як каўбас.
Тут бачу раптоўна якоесці дзіва,
Тут поплаў узяўся да нізу рупліва.
У справе такой не патрэбна спяшацца,
У дадзены момант усё можа стацца.
У напрузе такой і няспынным змаганні,
У торбу рапуху кладу ў пазаранні.
Невытрымаў, плюнуў на вуду і лоўлю –
Не-е тут насяджу я не рыбу, а горбу.
Не вывудзіць з’есці здаецца мне рэдка.
І раптам гляджу на зваротным баку,
І трапіла ж выйсці сюды дураку!
І як не заўважыўся надпіс тады –
“Абходзце балота, тут грузка сябры!” понедельник, 13 февраля 2012 г.
Гумарэска
Доўгачаканыя
Чакалі мы доўга зімы – дачакаліся.
Спачатку па лужах ды гразі слізгаліся.
Хадзілі на вуліцы, што па балоце,
То ў левым то ў правым намочаным боце.
Не ведалі людзі дзе зніклі сумёты,
Гадалі, мо заўтра пасыпле захвоты.
І тыдзень глядзелі ў неба і два,
Ды бачна на полі адна збажына.
І неяк `ужо звыкліся ўсе з пацяпленнем,
Надвор’я глабальнага хітраспляценнем.
Вось толькі аб гэтым зіма не забылася
І неяк з усходу, на лыжах, з’явілся.
Спачатку крупы наваліла дай бог,
Што я да каліткі рашчысціць не мог.
Пасля за платы пачало замятаць,
А ў полі то ўвогуле – легчы ды спаць.
Здаецца, нічога, хапае ўсім працы
То з ранку то ў вечаты вымесці пляцы.
Аднак дагукаліся мы, дачакаліся –
З суседзяў на санках марозы дабраліся.
Там моцы ды жвавасці пэўна набраліся,
Пасля за Палессе з ахвотаю ўзяліся.
Не тыдзень не два па лясах шыбаваліся,
На месяц, як меншае, бачна засталіся.
Спачатку, у студзені, былі мы рады,
Што ўнялі гасподары нашай парады.
Пазней зразумелі, што шмат папрасілі
Бо дровы збярэмак да печы насілі.
А ў лютым ды ўвогуле сталі здзіўляцца,
На гэтых блазнотных цяпла не набрацца.
Марозы ўсёроўна спраўляюць гулянку.
Залазяць нахабна пад футры і коўдру,
Што нават каты не паказваюць морду.
Хапіла нам гэткіх свавольных гасцей,
Папросім шаноўных збірацца хутчэй.
воскресенье, 12 февраля 2012 г.
Споведзь
Баліць галава ды і думкі ў тумане.
Жыву гэты тыдзень нібыта ў змане.
Няхочацца рукі да працы ўздымаць,
Што гэта за стома, не здольны паняць.
Душа ўсё імкнецца да новых адкрыццяў,
А цела нібыта пражыла сто жыццяў.
Аморфна, як ходзікі, соўкаюць думкі,
Трапляюць у далеч: у будзёныя клункі.
Хачу разабрацца ў самім я сабе,
А час нагадаў: “ ты ў шпаркай хадзе”,
Што поўныя кіпеню жылы твае,
Навошта капацца да часу ў брудзе.
Лепш думкі будзёныя, светлыя несці,
Бо трэба падумаць на заўтра што з’есці.
Ізноў я звярнуўся на кругі свая,
Такой пэўна бацыцца споведь мая.
Наша жыццё
Ці сорам ці нізасць, не зразумею,
Ад простых пытанняў яе чырванею.
Быць можа - такая мая асаблівасць,
Хлапчоўская скупая негаманлівасць.
То толькі ў руху пакажа быццё,
Хто болей прыземлена бачыў жыццё.
З табою складана размову мне весці,
А што, калі час усё паставіцт на месцы.
І бойкая, шпаркая думка твая
Прароцкаю стане не з пакваля.
Тады не кідацьмеш ты слова на вецер,
А ўзварана будзеш складаць у суквецці.
Такое звычайнае наша жыццё.
Ні што не канае ў забыццё.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)