пятница, 23 декабря 2011 г.

postheadericon Новы год крочыць



На сам рэч хутка Новы год. Гэта ўжо і па настроі відаць, і па надвор’і. Прайшоўшыся па вуліцах горада заўважаеш шмат ілюмінацыі і іншых святочных упрыгожванняў. І доўгачаканы снег, нарэшце, добра апрануў Гомельскія вуліцы.
 Горад проста такі ззяе ў квецені надыходзячага свята. Яшчэ і Дзеды марозы шэсце правялі  ў цэнтры горада. Дадзеная падзея не заставіла нікога без прыемных уражанняў.
Бадай гэта і быў  па сапраўднаму перадсвяточны сюрпрыз. Паколькі маштабы мерапрыемства былі на ўзроўні, то і пазітыву было болей чым дастаткова. Гэта бачна і па колькасці казачных персанажаў, якія суправаджалі святочную калонну да галоўнай елкі Гомеля.
четверг, 22 декабря 2011 г.

postheadericon Гумарэска


Жаданне

Гляджу ў акенца – там дрэвы ў футры,    
А я вось сяджу да вучэння прыкуты.

У голаву нешта нічога не лезе,
Як хочацца ж людцы слізнуцца па снезе.

І ўсё ж такі, трэба праслухаць навукі,
Бо кажуць, на працы, накруцяць мне вухі.

З прычыны такое сяджу і ўспрымаю,
Таму што шаноўныя выйсця не маю.

Выкладчык стаміўся, злуе, шкуматае.
Якое ж тут выйсце? Дамоў адпускае!

Вось гэта дык свята, і стома знікае:
Студэтства дакладна заява натхняе.

Трапляеш на вуліцу, крылы ўзнімаеш
І раптам не ў снег, а ў лужу сягаеш.


вторник, 20 декабря 2011 г.

postheadericon Чыя ж усёткі, праўда!



Пісаць для сябе, чамусьці прасцей, чым на вызначаную тэму. Ці то не трэба за правільнасцю гаворкі сачыць, ці то не выражуць з кантэксту твае словы і абмяркоўваць не будуць. А паразважаць над жыццём заўсёды ахвота ёсць. Я часта сутыкаюся з сітуацыяй спрэчак паміж рознымі пакаленнямі, напэўна, і вырашыў першы запіс зрабіць менавіта гэты. Выказаць сваё меркаванне на дадзеную рэалію.
Вечная спрэчка паміж старым і малодшым пакаленнем доўжыцца гэтулькі ж, колькі існуе чалавек. Ды і кожны з нас не раз сутыкаўся з гэтым відавочным фактам. У чым жа корань зла моладзі і кансерватызм сталасці, які востры вугал ужо доўгі час з'яўляецца “камнем предкновения” для шматлікіх пакаленняў?
- В наше время себя так не вели, - гэту зацертую і збітую вымову мы чуем у любой канфліктнай сітуацыі, дзе ёсць моладзь і старыя. Кінуць гэта няхітрае выслоўе імкнецца практычна кожны хто лічыць сябе досыць дарослым як ва ўзроставым, так і ў інтэлектуальным плане. Але далёка не кожны памятае свае паводзіны ў такой жа сітуацыі дваццаць ці трыццаць гадоў назад. Што ж да "настаўнікаў" з народа, то такіх ў аўтобусе ці цягніку хоць адзін ды знойдзецца. І ён вось, імкнучыся паказаць сваю культуру, не-не, ды і ўставіць усім нам вядомую вымову.

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.