суббота, 10 марта 2012 г.

postheadericon Няхай шкло мяне падманіць


Кожны  з нас у сваіх адносінах да акаляючага свету бачыць блізкасць да ўнутранага “я” праз адлюстраванне пэўнай з’явы прыроды альбо пары году. Тое, што кранае асобу і дазваляе пачуваць сябе ў душэўным і фізічным спакоі ці простай сцішанасці. Такое прадчуванне дапамагае крануць самыя светлыя і патаемныя думкі. Калі адзінота, спакой і цемра не выклікаюць негатыўнага эфекту, а дапамагаюць паглыбіцца, знайсці сябе.
Што можа быць прыемнага, утульнага і замілавана-кранаючага ў зімовым халодным вечары, паразважаюць некаторыя. Можа у некага такія думкі і ўзнікнуць, але не ў мяне. Чысціня, неўтаймаваны гул завірухі за вакном, размаляваная шыба ў пакоі, гэта толькі мізэрны кавалачак усім нам звыклых і паўсядзённых з’яў. Вы спытаецеся, як такое штодзённае, і за зімку надакучлівае, можа кранаць? Я адкажу – можа. Як да мяне, то нічога лепшага за гуллівую завею няма. Так, працы пасля яе шмат, але ж якая прыгажосць, якая моц і шырыня за гэтай мітуснёй. Бясконцая колькасць замерзлых кропель проста так лунае ў паветры, без усялякай мэты. Навошта гэта патрэбна і каму прызначана, ці ж не для сузірання намі? Асабліва, калі назіраеш за ўсім праз размаляванае па крайцах вакенца, а след ад цеплыні прыціснутых да шыбіны далоняў нібы згадка пра нешта векапомнае, памятнае.

Пра мяне

Моя фотография
Юра
Запясочча, Гомельская, Belarus
Просмотреть профиль

Мой спіс блогаў

Чытачы

Наведвальнікі

Технологии Blogger.